Улады распавялі, колькі будзе каштаваць арэнда непрыватызаванага жылля
Кошт арэнды пераведзенага ў камерцыйнае непрыватызаванага жылля будзе ніжэйшым за цяпер дзеючыя стаўкі. Пра гэта паведаміла 22 траўня начальнік аддзела юрыдычнай працы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Наталля Кухарчык.
Паводле яе слоў, сёння кошт здымнага жылля складае каля 20 тысяч рублёў за 1 квадратны метр у месяц плюс вызначаныя мясцовымі ўладамі каэфіцыенты.
Каэфіцыент залежыць ад месца размяшчэння памяшкання і добраўпарадкавання, нагадала яна.
Наталля Кухарчык адзначыла, што калі будзе прыняты распрацаваны праект указа аб увядзенні платы за карыстанне пры дапамозе пераводу памяшкання дзяржфонду ў камерцыйны наём, то
арэндная плата там будзе меншай.
Як перадаваў Тэлеграф, аб тым, што непрыватызаванае грамадзянамі жыллё, прадастаўленае па дамове найму, будуць пераводзіць у камерцыйнае, нядаўна паведаміў міністр
жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Шорац.
Згодна з праектам указа, на працягу года з моманту прыняцця дакумента грамадзянін можа прыватызаваць такое жыллё, у іншым выпадку яно пераводзіцца ў ранг арэнднага.