Улады саступілі прадпрымальнікам, марш пратэсту адмяняецца

У выніку сумеснай нарады прадстаўнікоў РГА «Пэрспэктыва», міністэрства гандлю, Дзяржстандарту, Міністэрства аховы здароўя і дэпартамента па прадпрымальніцтву быў уведзены мараторый на праверкі працы прадпрымальнікаў.



pradprymaljniki.jpg

У Баранавічах, Гродне, Брэсце і іншых гарадах абураныя прадпрымальнікі ў пачатку ліпеня прыпынілі сваю працу (фота Intex-press.by)

— Сустрэча Ліпеня 9 была на самым высокім узроўні, у ёй прымала працу і намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, — распавёў лідэр «Перспектывы» Анатоль Шумчанка. — Нарада прайшла ў вельмі канструктыўным рэчышчы і яе вынікам стала ўвядзенне мараторыя на праверкі працы прадпрымальнікаў —  пакуль да лістапада 2013 года. Засталося адкрытым пытанне па суправаджальных дакументах на тавар. Прапановы па вырашэнні гэтай праблемы гучалі і з боку міністэрстваў і прадпрымальнікаў. Упэўнены, што і гэтая праблема будзе вырашана канструктыўна.
 

Нагадаем, 1 ліпеня ўступіў у сілу тэхрэгламент Мытнага саюза па бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці. Прадпрымальнікі патрабуюць выключыць з яго абавязацельства прадастаўляць суправаджальныя дакументы на тавары для працэдуры спрошчанай сертыфікацыі.
 

Як заявіў Анатоль Шумчанка, прадпрымальнікі адклікаюць пададзеную раней заяўку ў Мінгарвыканкам аб правядзенні 15 ліпеня маршу прадпрымальнікаў.
 

— Што тычыцца маршу, то мы адклікаем заяўку, таму што галоўнае патрабаванне — мараторый, дасягнута, —  адзначыў Анатоль Шумчанка. — Наогул, мы дамовіліся праводзіць аналагічныя нарады на пастаяннай аснове, каб вырашаць вострыя моманты. Калі б сустрэча адбылася да 27 чэрвеня, то шмат якіх пратэстных акцый з боку прадпрымальнікаў наогул не было б.

Лідэр прадпрымальнікаў упэўнены, што ў сітуацыі, якая склалася ніхто не застаўся ў выйгрышы, усе зацікаўленыя бакі прайграюць у выніку прыняцця шэрагу рашэнняў па Мытным саюзе.
 

— Пераможцаў і тых, хто прайграў, няма, бо ўсім нам варта жыць і працаваць у інтарэсах людзей, —  падкрэсліў Анатоль Шумчанка. — Ад прыняцця рашэння па сертыфікацыі тавару прайгралі ўсе. Засталося вырашыць яшчэ шмат пытанняў, якія дазволяць выйсці з сітуацыі, якая склалася, з мінімальнымі стратамі.

gazetaby.com