Гродна. Раварысты адсвяткавалі Дзень без аўтамабіля і далі парады пачаткоўцам ды гарадскім уладам

У нядзелю, 20 верасня, за два дні да ўсясветнага Дня без аўтамабіля, гарадзенцы зладзілі велапрабег вуліцамі горада. Так яны паказалі, што веласіпеды — рэальная альтэрнатыва шкодным для экалогіі відам транспарту.



ravarysty.jpg

Мінакі апладзіравалі веласіпедыстам

Велапрабег стартаваў з плошчы Савецкай і праехаў вуліцамі Карла Маркса – Касманаўтаў – Клецкова – Янкі Купалы – Савецкіх Памежнікаў – Вясенняя – БЛК – Горкага – Сацыялістычная.

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=485&ImageId=53201

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=485&ImageId=53202

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=485&ImageId=53203

Акцыя выклікала цікавасць не толькі сярод уласна ўдзельнікаў, але і мінакоў. Людзі, што чакалі на прыпынках аўтобусаў, падтрымлівалі акцыю апладысментамі.

 

Пакуль старэйшыя аб’язджалі горад, на старце пры падтрымцы ДАІ праходзіў майстар-клас катання на ровары для самых маленькіх.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=485&ImageId=53200

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=483&ImageId=53204

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=497&ImageId=53205

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=518&ImageId=53207

Ровар — альтэрнатыва машыне

Дзень без аўтамабіля — гэта сусветная акцыя, якая праходзіць 22 верасня, на заканчэнне Тыдня мабільнасці. Мэта кампаніі — фармаваць экалагічныя ўзоры паводзін, распаўсюджваць інфармацыю пра адмоўныя бакі выкарыстання аўто, пераконваць людзей карыстацца альтэрнатыўнымі сродкамі транспарту або грамадскім транспартам. Адна з альтэрнатыў — перасесці на ровар.

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=485&ImageId=53198

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=485&ImageId=53199

Адмовіцца ад машыны складана. Не толькі з увагі на камфорт, але і з-за праблем з роварнай інфраструктурай у нашым горадзе, з-за менталітэту ці адсутнасці звычкі. Ровары як сродак транспарту ў Беларусі яшчэ не такія папулярныя, як на Захадзе. Але раварыстаў на вуліцах Гродна з’яўляецца ўсё больш.

 

Як перасесці на ровар і не збіць пешахода

“Твой стыль” паразмаўляў з трыма раварысткамі, якія далі некалькі парад пачынаючым. Варвара, Даша і Улляна карыстаюцца роварам у штодзённым жыцці — ездзяць на працу ці па справах. Пры гэтым у дзвюх з іх ёсць правы кіроўцы.

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=485&ImageId=53196

— Як вадзіцелю перасесці з машыны на ровар?

— Для гэтага і ёсць Дзень без аўтамабіля! Можна паспрабаваць пачаць хаця бы з аднаго дня... Я раней жыла ў Мінску і там, магчыма, было бы і складана. Але ў Гродне усё магчыма, можна паўсюль даехаць на ровары. Часам добра пераехаць у меншы горад.

 

— Па правілах раварыстам трэба ездзіць па веладарожках ці тратуарах. Якія парады дасце пешаходам, каб яны не траплялі пад ровары?

— Перш за ўсё — захоўваць траекторыю. Роварысту вельмі складана, калі пешаходы нечакана змяняюць накірунак руху.  Не трэба хадзіць па веладарожках. Проста трэба быць  добразычлівымі. І наогул, сядайце на ровар, паедзем разам!

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=485&ImageId=53195

— Што вы скажаце раварыстам-пачаткоўцам?

— У нашым горадзе вузкія тратуары — будзьце асцярожнымі. Не званіце званком, калі вы ўжо літаральна за спінай пешахода, каб не пужаць яго. Падтрымлівайце візуальны кантакт з кіроўцам, каб быць упэўненым, што ён вас заўважыў. Я заўсёды дзякую пешаходам за тое, што яны мяне прапускаюць — кажу “Дзякуй!” і ўсміхаюся. Я ўпэўнена, што і наступным разам яны мяне таксама прапусцяць.

 

— Чым трэба заняцца перш за ўсё гарадскім уладам, каб раварыстам, кіроўцам і пешаходам жылося лепш?

— У Гродне над шмат чым трэба папрацаваць. Тое, што дакладна трэба зрабіць — гэта з’езды з бардзюр. Не хватае парковак — у цэнтры, каля крамаў. У Гродне зараз такая сітуацыя, што прадпрыемствы самі арганізуюць велапаркоўкі — напрыклад, каля “Радыёхвалі” стаіць паркоўка іх вытворчасці. Не хапае веладарожак. Калі рамантуецца дарога, трэба адразу закладаць у праект веладарожку, каб класці не толькі плітку, але і кавалак асфальту для раварыстаў. Мы сёння ехалі па вуліцы Вясенняй — там такая дарога, на якой дакладна ў хуткім часе будзе нейкі рамонт. І там трэба зрабіць веладарожку, тым больш, што дарога праз мост, у Пышкі — раварыстаў шмат.

 

get_img?ImageWidth=725&ImageHeight=485&ImageId=53197

Вольга Галецка, “Твой стыль”

Фота аўтаркі і Яна Лялевіча