
Футбалісты «Крумкачоў» не хавалі сваю грамадзянскую пазіцыю / ФК «Крумкачы»
«На жаль, у апошніх матчах актыўныя заўзятары ТАА “НФК Крумкачы” пры правядзенні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця футбольных матчаў праяўлялі непаважлівае стаўленне падчас выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, устаючы спінай да футбольнага поля і да дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь», — перадае змест ліста «Еўрарадыё» са спасылкай на Tribuna.com.
У артыкуле 15 Палажэння аб чэмпіянаце ў першай лізе гаворыцца, што клуб нясе адказнасць за паводзіны сваіх заўзятараў.
Футбалісты «Крумкачоў» былі аднымі з першых спартсменаў, якія публічна падтрымалі мірныя пратэсты: яны нават выходзілі на поле ў майках «Мы з народам».