«Абвяшчаем пра выхад з БССР»
«Кіберпартызаны» злілі запіс, на якім сілавікі занепакоеныя свавольствам Новай Баравой і думаюць, што яна хутка будзе як іспанская Каталонія.
А Новая Баравая і
не супраць выйсці з БССР ужо нават лога
абнавілі, піша ў сваім тэлеграм-канале the_village_me.
«Мы абвяшчаем пра выхад са складу БССР. Няхай жыве вольная і незалежная Новая Баравая aka Новая Каталонія», — жартуюць жыхары НБ, дакладней, гэта значыць НК.