Адміністратара суполкі «Лісты салідарнасці» выпусцілі на волю
Сяргея Барысава, які адміністраваў суполку ў Фэйсбуку «Лісты салідарнасці», вызвалілі пасля арышту.
Сяргея Барысава затрымалі ўвечары 8 ліпеня, дома правялі ператрус, выламаўшы дзверы і забраўшы ўсю тэхніку. Мужчыну асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за «непадпарадкаванне міліцыі». У ноч на 14 ліпеня яго выпусцілі на волю, перадае «Радыё Свабода».
За кратамі знаходзіцца гомельскі актывіст Ілля Міронаў, які напісаў больш за 2 тысячы лістоў палітвязням. Яго затрымалі ў адзін дзень з Барысавым.