«Разам гэта стварае ў цэлым карціну хаосу і паранойі»

Тэлеграм-канал «Рэфлексія і рэакцыя» пастараўся аналізаваць хвалю учарашніх ператрусаў і затрыманняў без эмоцый. Малюнак атрымаўся даволі цікавы і неадназначны.


Пачнем з выніку. Калі мэтай было цалкам знішчыць/спыніць функцыянаванне арганізацый, то мэта гэтая не дасягнутая (і не дасяжная). Вернемся на папярэднія хвалі — усе «разгромленыя» СМІ ў цэлым перабудаваліся і працуюць як раней. Працуе TUT.BY, працуе Еўрарадыё, працуе «Наша Ніва». Якасць кантэнту не змянілася ў цэлым, рэгулярнасць выхаду — таксама. «Разгромлены» Прэс-клуб праводзіць анлайн-канферэнцыю, дзе прадстаўнікі ўсіх вышэйпералічаных «расзгромленых» медыя абмяркоўваюць тое, што адбываецца. «Разгромленая» Вясна працягвае аператыўна інфармаваць і скрупулёзна весці летапіс таго, што адбываецца, сочыць за палітычнымі працэсамі.

Ператрус — штука вельмі непрыемная. Але варта згадаць што ператрусы былі, у асноўным, у офісах, дзе ўжо амаль год як не было большасці супрацоўнікаў, па прычыне пандэміі/аддаленай працы, і па прычыне таго што НДА выдатна ведалі што рана ці позна ў гэтых офісах будуць ператрусы. Таму ўсё, што можна было, вывезена/пераведзена ў анлайн.

Колькасць затрыманых з прыцэлам на крыміналку значна менш колькасці ператрусаў, у асноўным гэта супрацоўнікі «Вясны». Гэта азначае, што бралі толькі пэўных людзей, палітыка «браць усіх, хто побач стаяў» на ўзроўні выканаўцаў не праводзілася. Гэта ўжо не вельмі моцна падобна на зачыстку, хутчэй — кропкавая праца.

А на што гэта падобна? Нельга сказаць што гэта проста пшык, бо ключавыя людзі сядзяць (здароўя ім, сіл і хутчэйшага выхаду) і ўсё ж структурам нанесены пэўны ўрон. Гэта падобна больш за ўсё на псіхалагічную аперацыю па дэматывацыі, і вось тут яна ўдалася цалкам. Бо наратывы пра «новы 1937 » учора не пісаў толькі лянотны з медыйшчыкаў. Пастаяннае адчуванне «прыйшлі да таго, прыйшлі да гэтага, да каго яшчэ прыйдуць?», чытанне стужкі навін фармуе паралізуючы жах. Вось гэты жах плюс прыгожая карцінка пагрому — і ёсць вынік працы, які даложаць наверх заказчыкам, пры тым, што гэтую карцінку намалявалі самі незалежныя медыя.

Хто заказчык? Верагодныя заказчыкі засядалі пазаўчора ў Пецярбургу, складана сказаць, хто з іх ініцыятар ў большай ступені. Усё больш узнікае ўражанне, што расійскі бок стаміўся і знясілены, проста не хоча і ніяк не можа дзейнічаць больш рашуча ні ў які бок, дае толькі парады, якія з стараннасцю паказушна выконваюцца, але ні да якога вырашэння крызісу не вядуць, роўна як і не пераводзяць пазіцыю РФ з ляніва-аддаленай у прамую падтрымку рэжыму (Цікава, ці ўздымалася тэма канстытуцыйнага рэферэндуму на сустрэчы. Пакуль ні аднаго інсайду пра гэта няма).

Але ў цэлым, паўторымся, ёсць адчуванне разумення на ўзроўні выканаўцаў ці нават іх кіраўніцтва нейкай бессэнсоўнасці таго, што адбываецца, таму што вынік па знішчэнні грамадзянскай супольнасці недасяжны. Знішчыць можна офіс, можна пасадзіць лідара, але ключавыя структуры працягваюць функцыянаваць як і раней. За мяжой людзі актыўныя і недасяжныя. Можна пасадзіць усіх тут і ўсім пашыць справы — але на гэта ў моманце не ідуць. Магчыма, таму што патрабаванай заказчыкам фактуры няма зусім, магчыма таму, што трэба паказваць прагрэс і людзі «закансерваваныя» на будучыню, магчыма таму, што няма жадання завіхацца і ёсць разуменне, што могуць быць некантралюемыя наступствы, варта толькі перагнуць палку ледзь мацней у іншым месцы.

Хто кідаў кактэйлі ў дом Гайдукевіча? Правакатары? Магчыма.

А што з пажарамі на Белрыбе, МТЗ, МАЗе, падстанцыях? Анамальная спякота або зноў правакацыя? Дапусцім.

А камеры на трасе хто пазаўчора спаліў? Таксама правакацыя? Неяк зашмат.

Адчування стабільнасці не ўзнікае, наадварот, узнікае адчуванне, што чым больш кропак спрабуюць кантраляваць, тым больш іх узнікае.

З аднаго боку, выкананне ўказанняў і карцінная закатка ў асфальт, з другога боку — пастаянныя новыя ачагі, незразумела, ці то кантраляваныя, ці то непадкантрольныя. Усё разам гэта стварае ў цэлым карціну хаосу і паранойі. Не факт, што гэта мэтанакіраваны вынік, хутчэй гэта збег абставінаў.

Самае дрэннае што можа быць цяпер з боку штабоў — гэта дэпрэсія і апатыя, замест больш энергічнай камунікацыі з усімі, у тым ліку з тымі, хто ўнутры рэжыму (Дарэчы, якраз цяпер ідзе падрыхтоўка да візіту Ціханоўскай у ЗША, і лабісты прывязуць у Вашынгтон гарачыя факты таго, як грамяць грамадзянскую супольнасць. У гэтым плане кампанія зачысткі нават у плюс — з пункту гледжання прыцягнення ўвагі да праблемы тых, хто валодае самым моцным інструментарыем на планеце для вырашэння любых пытанняў).



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: