Прадстаўнік Еўрасаюзу пра атаку на НДА ў Беларусі: Парушэнні правоў чалавека будуць мець наступствы

Прадстаўнік Еўрасаюзу пракамэнтаваў ператрусы і арышты ў шэрагу грамадзкіх арганізацыяў у Беларусі, паведамляе Свабода.

1_60_1_1.jpg

«Беларусь: працягваюцца арышты і ператрусы ў „Вясны“, Хельсінскага камітэту і іншых НДА. Рэжым Лукашэнкі, які баіцца незалежных галасоў, цяпер праводзіць поўнамаштабную атаку, каб прымусіць іх назаўжды змоўкнуць. Грубыя парушэнні правоў чалавека і свабодаў будуць мець наступствы», — напісаў у Twitter прэсавы сакратар дыпламатычнай службы Еўрасаюзу Пэтэр Стана.
Ад раніцы 14 ліпеня сілавікі прыйшлі з ператрусам да праваабаронцаў і ў іншыя няўрадавыя арганізацыі. Вядома пра затрыманне больш чым дзясятка чалавек.