Адмысловага закону «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» не будзе

Міліцыянты лічаць, што падрыхтоўка самастойнага закону «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту» – немэтазгодна. Такі адказ з МУС атрымаў аргкамітэт па зборы подпісаў за перагляд канцэпцыі законапраекту.

gewalt_6.jpg

На думку праваахоўнікаў, ініцыятары змену законаў могуць свае думкі прапаноўваць у межах карэкціроўкі існых заканадаўчых актаў краіны.
Адмова распрацоўваць асобны закон МУС тлумачыцца ў адказе за подпісам прадстаўніка МУС Алега Каразея.
«Ключавымі момантамі ў прафілактыцы гвалту ў сям’і зʼяўляюцца размовы, папярэджанні, ажыццяўленне прафілактычнага ўліку, ахоўнае прадпісанне. У гэтай сувязі з мэтай выканання плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год МУС сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі падрыхтавалі праект канцэпцыі закона «Аб супрацьдзеянні хатняму гвалту», – гаворыцца ў адказе.
Аднак у канцы ліста МУС паказвае на тое, што пасля рэзанансу ў грамадстве і выказвання думкі рэлігійных арганізацыяў ад падрыхтоўкі асобнага закона ў ведамстве вырашылі адмовіцца.
Зрэшты, прапановы і ініцыятыву закону раней раскрытыкаваў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
«Усё гэта дур, узятая перш за ўсё з Захаду. Вы можаце не перажываць, і народ хай не хвалюецца – мы будзем зыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага вопыту», – заявіў ён.
Паводле belsat.eu