Акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам працягваецца
У Мінску ля будынку гарадскога суда працягваецца акцыя салідарнасці з блогерам, стваральнікам сайту 1863х.com Эдуардам Пальчысам.

Ад пяці да дзесяці чалавек штодня з
бел-чырвона-белымі сцягамі скандуюць лозунгі "Свабоду палітвязням!",
"Незалежнасць!", "Адзін-восем-шэсць-тры — імперыя, памры!"
За акцыяй назіраюць каля дзесяці супрацоўнікаў міліцыі ў
форме і цывільным.
У акцыі бяруць удзел сябры БХД, у прыватнасці сустаршыня
партыі Павел Севярынец.
Працяг закрытага суда і акцыі — у аўторак 18 кастрычніка а
10.00. Адрас — Дуніна-Марцінкевіча, 1-3 (метро "Спартыўная").