Актывіст просіць правесці праверку пяці расійскіх рэсурсаў

Актывіст ініцытыўнай групы «Дзея», сябра Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі даслаў зварот у пракуратуру з просьбай правесці праверку расійскіх сайтаў stoletie.ru, zapadrus.su, politconservatism.ru, imperiyanews.ru і rumol.org.

vpvrp.jpg


У звароце актывіст пазначыў, што ў некаторых артыкулах ён бачыць «адкрытае і беспрынцыповае прыніжэнне свайго нацыянальнага гонару і годнасці».
У прыватнасці, у артыкуле «Белорусский путь» (Юры Баранчык, 07.05.2014), змешчаным на сайце stoletie.ru, можна прачытаць:
«Поэтому сегодня русские, проживающие в Беларуси и составляющие 60-80% граждан республики, точно так же готовы к возвращению себе статуса русских, как и жители Крыма и Юго-Востока».
«Распаўсюд гэтых тэкстаў у інтэрнэце распальвае нацыянальную варожасць і вядзе да дэстабілізацыі і расколу беларускага грамадства», лічыць Мікіта Краснакутскі.
23 студзеня загадам Міністэрства інфармацыі быў заблакаваны доступ да шавіныстічнага рэсурсу «Спутник и погром». Рашэнне было прынятае з улікам экспертнага заключэння Рэспубліканскай экспертнай камісіі.
Паводле прэс-рэліза