Аляксандр Францкевіч выйшаў на свабоду

Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч выйшаў на свабоду пасля арышту на 25 сутак.



franzkevich2_532_.jpg

Фота naviny.by

Яго сустракалі каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іх былі сябры, сваякі, праваабаронцы і журналісты.

Актывіста затрымалі супрацоўнікі праваахоўных органаў напярэдадні акцыі "Чарнобыльскі шлях". Ён вяртаўся з працы дадому. 28 красавіка суд Савецкага раёна Менска прысудзіў Францкевіча да 25 сутак арышту нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі і нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы. Па дадзеных праваабаронцаў, напярэдадні і ў час чэмпіянату ў Менску было затрымана больш за 30 грамадскіх актывістаў.

Беларускае Радыё Рацыя