Андрэй Саннікаў: “Я ўсё вытрымаю!”
У маці Андрэя Саннікава 24 мая адбылося першае спатканне з сынам. За пяць месяцаў яго зняволення Ала Ўладзіміраўна нарэшце змагла з ім пагаварыць.
Экс-кандыдата ў прэзідэнты з мінскага СІЗА КДБ перавялі ў СІЗА МУС на вул. Валадарскага. Пасля суда Ала Саннікава атрымала дазвол на сустрэчу, якая доўжылася гадзіну.
У маці Андрэя Саннікава 24 мая адбылося першае спатканне з сынам. За пяць месяцаў яго зняволення Ала Ўладзіміраўна нарэшце змагла з ім пагаварыць.
Экс-кандыдата ў прэзідэнты з мінскага СІЗА КДБ перавялі ў СІЗА МУС на вул. Валадарскага. Пасля суда Ала Саннікава атрымала дазвол на сустрэчу, якая доўжылася гадзіну.
Андрэй Саннікаў паведаміў, што яго з некаторымі іншымі зняволенымі збіраліся адправіць у Жодзінскі ізалятар. Але потым сказалі, што пакуль адклалі. Павязуць усё ж ці не, нічога не тлумачаць. Газет,
як паведаміў Андрэй Саннікаў, ён не атрымлівае. Хаця родныя аформілі яму падпіску. На касацыйную скаргу наконт прысуду (5 гадоў пазбаўлення волі) палітык не ўскладае спадзяванняў.
“Трымаецца ён добра, — распавяла пра сына Ала Уладзіміраўна. — Бадзёры, верыць у сваю справу і барацьбу. Сказаў, што ўмовы тут лепей. Што хоць крышку перадыхнуў. Таму што і
месца ўжо ёсць. Я так разумею, што і месца ў СІЗА КДБ у яго не было. Сказаў, што адчувае сябе зараз лепей, таму што можа паляжаць. З сукамернікамі — добрыя адносіны. А потым ужо, канешне,
усе пытанні пайшлі пра сям’ю і пра мяне. Канешне, хвалюецца за сына маленькага, што з ім адбываецца.
Дом, дзе жыве Ала Ўладзіміраўна, знаходзіцца непадалёк і ад СІЗА КДБ, і ад СІЗА МУС. Побач радзільны дом, дзе з'явіўся на свет палітык. І школа, дзе ён вучыўся. “Пасмяяліся,
пажартавалі, — распавяла яго маці. — Я кажу: “Ты ўсё ў адным квадраце. Нарадзіўся ў гэтым раддоме, жыў побач у доме. Вучыўся тут (на
вуліцы Камсамольскай яго школа). Насупраць пасядзеў у КДБ. Цяпер з іншага боку сядзіш у гэтай турме на Валадарскага". Ён кажа: “Так, бачыш, замкнулася маё кола.
“Вы ведаеце, мне настолькі цяжка асэнсоўваць, што ён у турме, — сказала Ала Уладзіміраўна. — За што? У чым яго віна? Ці можна так, каб было такое беззаконне? Яго жыццё
прабягае ў мяне ўвесь час у галаве. Я думаю, Божа, рос ён такім паспяховым дзіцяці. У мяне ніколі не было з ім ніякіх праблем. І раптам — злачынца, крымінальнік. Гэта ж не ўкладваецца ў
галаве.
Я ўжо не раз казала, што каб нейкая віна, дык я як маці сябе б дакарала, што напэўна не так выхоўвала. А тут, калі ніякай віны не ведаеш… А толькі вось менавіта так выхоўвалі —
стрыжнем у сям’і было, каб дзеці шанавалі свой гонар замалада. Запаведзь заўсёды ў сям’і была: не здраджваць.
Я адзінае, ведаючы, як дачка змагаецца за брата, проста думаю: магу ганарыцца сваімі дзецьмі. Што яны сумленныя, прынцыповыя, вераць у дабро і праўду. І змагаюцца за яе. І любяць сваю Беларусь.
І я ўжо таксама казала, што пасля таго, калі Андрэй падаў у адстаўку з пасады намесніка міністра МЗС, ды яшчэ і раней, калі дыпакадэмію скончыў — яму прапаноўвалі працаваць ў МЗС у Маскве. А
ён — нікуды з Беларусі. Вось Беларусь — і ўсё. І бачыце, цяпер стаў яшчэ і змагаром за сваю Беларусь.
Ну якія ў яго настаўленні мне? Сказаў: “Я цябе толькі прашу: трымайся, беражы здароўе, не хвалюйся — я ўсё вытрымаю!.