Арыштаваны начальнік падатковай Савецкага раёну Гомеля

Следчае упраўленне УСК па Гомельскай вобласці скончыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні начальніка ІМПС па Савецкім раёне Гомеля.

novychas_05.jpg


Як паведамляе Gomel Today, па версіі следства чыноўнік перавысіў сваю ўладу і службовыя паўнамоцтвы ў 2017 годзе у інтарэсах дзвюх кіраўнікоў камерцыйных структур і аднаго індывідуальнага прадпрымальніка, а таксама атрымліваў хабар. Па ягонаму указанню, лічыць СК, спыняліся праверкі гандлю.
Пры вобшуку дома і на працы абвінавачанага былі знойдзеныя і вынятыя дарагія часы і асадкі, алкагольныя напоі ў падарачных упакоўках, сліткі з каштоўных металаў і іншая маемасць - на яе накладзены арышт. Дзеянні чыноўніка былі кваліфікаваныя па ч.3 ст. 426 КК (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, ажыццяўленнае асобай, якая займае адказнае становішча), ч.3. ст. 430 КК (атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча), ч.3. ст. 424 КК (злоўжыванне ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі, ажыццяўленнае асобай, якая займае адказнае становішча). Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.