У Гомелі будуць судзіць відэаблогера Арцёма Шапарава

Кіраўнічка навучальнай установы палічыла, што блогер яе абразіў, зрабіўшы калаж, у якім дырэктарка была апранутая ў форму, падобную да нацысцкай.



Арцём Шапараў. Фота gomel.today

Арцём Шапараў. Фота gomel.today

У судзе Чыгуначнага раёна будзе разглядацца адміністрацыйная справа па заяве дырэктаркі школы №3 Гомеля Ніны Старажэнкі.

Кіраўнічка навучальнай установы палічыла, што блогер яе абразіў, зрабіўшы калаж, у якім дырэктарка была апранутая ў форму, падобную да нацысцкай.



612_dog_1.jpg

Гэтак аўтар паказаў абсурднасць дзеянняў сацыяльных службаў, якія прыстрашалі шматдзетную маці Антаніну Шайнюк адабраннем дзяцей за размаляваныя шпалеры і наяўнасць хворага сабакі.

Арцём Шапараў гаворыць, што да суда ён падрыхтаваўся:

— Яна напісала на мяне дзве заявы, што я абразіў яе гонар і годнасць зместам роліка, і ёй не спадабалася намаляваная аватарка, форма адзення. Яна сцвярджае, што гэта нацыстоўская форма. На мяне склалі пратакол па арт. 17.10.

Разгляд справы ў дачыненні да Арцёма Шапарава адбудзецца 10 ліпеня а 10-й гадзіне ў кабінеце 48 па адрасе: вул. Пушкіна, 10.

Відэаблогер разлічвае на грамадскую падтрымку і салідарнасць з боку журналісцкай супольнасці.

Беларускае Радыё Рацыя