Без тэрміну даўніны
Адзінаццаць гадоў таму 16 верасня зніклі палітык Віктар Ганчар і бізнесмен Анатоль Красоўскі.
На месцы, дзе стаяла машына апазіцыйнага палітыка, знайшлі асколкі шкла і сляды крыві на асфальце. З таго часу ніякіх звестак пра гэтых людзей, якія ў той вечар былі разам, так і не
з’явілася. Як і інфармацыі пра лёсы скрадзенага экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі і тэлеаператара Зміцера Завадскага.

Віктар Ганчар быў вельмі актыўным і перспектыўным палітыкам. І, як шмат хто лічыў, “персанальнай альтэрнатывай Лукашэнку. Анатоль Красоўскі — паспяховы прадпрымальнік, які
сябраваў з Ганчаром. Усе спробы родных і калег дамагчыся афіцыйнага расследавання гэтага злачынства аказаліся безвыніковымі.
Доўгія адзінаццаць гадоў улада дэманструе толькі адно — нежаданне ўзгадваць пра гучныя палітычныя справы. “І робіць усё, каб паралізаваць афіцыйнае следства, не дапусціць далейшага
раскрыцця гэтых спраў, а тым больш прыцягнення вінаватых да адказнасці, — канстатуе прадстаўнік сямей зніклых Гары Паганяйла.
Па яго словах, справы зніклых апанентаў “з’яўляюцца сур’ёзнейшай стрэмкай у целе ўлады. Выкраданні і знікненні людзей, пазасудовыя смяротныя кары, да якіх
датычныя высокія службовыя асобы дзяржавы, адносяцца да складу міжнародных злачынстваў супраць чалавецтва.
Спрыяльны вынік будзе тады, калі зменіцца ўлада, адзначыў Гары Паганяйла. “А пакуль незагойная крывавая рана будзе падштурхоўваць родных увесь час звяртацца і да нашай грамадскасці, і да
міжнароднай, каб прымусіць афіцыйныя структуры расследаваць гэтыя жахлівыя злачынствы і пакараць вінаватых, — заявіў праваабаронца.