Без вызвалення палітвязняў — ніякіх крэдытаў
Міжнароднай супольнасці варта пачаць пастаянны маніторынг сітуацыі ў Беларусі. А ўрадам, фінансавым інстытутам і бізнэсу “ўлічваць інфармацыю з правамі чалавека ў
Беларусі. Пра гэта заяўлена ў дакладзе аб сітуацыі ў краіне, прадстаўленым ў АБСЕ.
“Мы вітаем разгляд у АБСЕ першага афіцыйнага даклада аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, — адзначыў у каментары Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі
Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
Міжнароднай супольнасці варта пачаць пастаянны маніторынг сітуацыі ў Беларусі. А ўрадам, фінансавым інстытутам і бізнэсу “ўлічваць інфармацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта заяўлена ў дакладзе аб сітуацыі ў краіне, прадстаўленым ў АБСЕ.
“Мы вітаем разгляд у АБСЕ першага афіцыйнага даклада аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, — адзначыў у каментары Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі
Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі.
Даклад быў разгледжаны 16 чэрвеня на пасяджэнні Пастаяннай Рады АБСЕ ў Вене. “На падставе шматлікіх сведчанняў даклад апісвае сітуацыю, якая склалася ў Беларусі пасля драматычных падзей 19
снежня мінулага года, — падкрэсліла ў паведамленні Міжнародная назіральная місія. Паводле яе ацэнкі, ён аб’ектыўна адлюстроўвае крызісную сітуацыю з
правамі чалавека ў Беларусі і дае рэкамендацыі для выпраўлення. У прыватнасці, па змяненні становішча са свабодай сходаў, асацыяцый і выказвання думак. А таксама па выкананні
абавязацельстваў, узятых на сябе краінай ў межах АБСЕ і ААН.
Як зазначыла Міжнародная назіральная місія, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі па палітычных матывах былі затрыманы і арыштаваны сотні людзей. Улады ўжываюць жорсткі ціск на недзяржаўныя
арганізацыі і СМІ. Міжнародныя назіральнікі і замежныя журналісты не маглі ўехаць у краіну ці неаднаразова высылаліся з яе. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі імкліва пагаршаецца
далей. На фоне эканамічнага крызісу і росту ў грамадстве незадаволенасці беларускія ўлады працягваюць “закручваць гайкі.
Пасля разгляду даклада, як паведамілі назіральнікі, на чарзе — план дзеянняў. Прадстаўнік Камітэта міжнароднага кантролю Юрый Джыбладзэ ў гэтай сувязі заявіў:
“Зараз вельмі важна, каб асноўныя сілы ў міжнароднай супольнасці выпрацавалі агульны план дзеянняў па выхадзе з сістэмнага крызісу ў Беларусі. І ў яго аснове павінны быць не толькі
эканамічныя рэформы, але і ў абавязковым парадку канкрэтныя патрабаванні па выкананні міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Без вызвалення палітычных зняволеных і сістэмных,
вымяраных змяненняў у галіне правоў чалавека не павінны прымацца якія-небудзь рашэнні аб выдаткаванні крэдытаў і праграм дапамогі. Інакш гэта толькі закансервуе вельмі неспрыяльную сітуацыю. Высновы
і рэкамендацыі даклада АБСЕ з’яўляюцца выдатнай асновай для выпрацоўкі такога плана дзеянняў.
Дакумент падрыхтаваны дакладчыкам “Маскоўскага механізму, прафесарам Эмануэлем Дэка (Францыя). Ён правёў інтэрв’ю з экспертамі, удзельнікамі і відавочцамі падзей пасля
прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Дакладчык абапіраўся на сведчанні грамадзян, пацярпелых ад неправамерных дзеянняў міліцыі. На матэрыялы судовых пасяджэнняў над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня.
А таксама на дакументы няўрадавых арганізацый і міжнародных структур.
Рашэнне пра ініцыяванне “Маскоўскага механізму ў дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі было прынятае 14 краінамі АБСЕ 6 красавіка. Улады Беларусі
адмовіліся супрацоўнічаць і прызначыць свайго садакладчыка. І не выдалі візу дакладчыку АБСЕ без тлумачэння прычын.
Нагадаем, што “Маскоўскі механізм АБСЕ — кантрольная працэдура, аднагалосна прынятая АБСЕ ў 1991 годзе. Яна дазваляе фармаваць місію для ацэнкі сітуацыі ў адной з
краін-удзельніц, якая дапускае сістэмныя парушэнні абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. І прымаць рашэнні аб мерах рэагавання.