Бегуны ўзялі курс на Друскенікі

28 ліпеня ў Гродна каля Стэлы Алімпійскай Славы пачаўся III Міжнародны марафон Сяброўства “Гродна — Друскінінкай 2013”. Зараз удзельнікі бягуць дыстанцыю даўжынёй больш за 42 кіламетры.  



get_img79.jpg

III Міжнародны марафон Сяброўства “Гродна — Друскінінкай 2013”

Марафон Сяброўства — першы ў гісторыі Еўрапейскага Саюза. Гэта самы маштабны марафонскі праект, у падрыхтоўцы і арганізацыі якога прынялі ўдзел 15 міністэрстваў, дэпартаментаў, рэспубліканскіх ведамстваў, органаў дзяржаўнай улады, грамадскіх аб'яднанняў, фізкультурна-спартыўных устаноў Беларусі і Літвы.

 

get_img?ImageId=32966

 

 

get_img?ImageId=32968

 

 

get_img?ImageId=32969

 

У марафоне прымаюць удзел усе жадаючыя не маладзейшыя за 18 год, якія маюць дзеючую беларускую ці літоўскую візу і выплацілі стартавы ўнёсак.

 

 

Траса марафону атэставаная Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі і праходзіць праз лясныя тэрыторыі дзвюх дзяржаў. Каля 80% марафону пройдзе па тэрыторыі Беларусі, 20% — па тэрыторыі Літвы.

 

 

get_img?ImageId=32967

 

 

get_img?ImageId=32970

 

 

get_img?ImageId=32965

 

На трасе размешчаны пікеты, пункты харчавання і біяпрыбіральні. На пунктах харчавання ўдзельнікі могуць атрымаць пітную ваду, энергетычныя напоі і садавіну. Таксама тут будуць працаваць чатыры машыны хуткай медыцынскай дапамогі. За апошнім удзельнікам спаборніцтваў да фінішу будзе ехаць аўтобус.

 

 

get_img?ImageId=32971

 

 

get_img?ImageId=32972

 

Фінішуюць удзельнікі прабегу на цэнтральнай плошчы Друскенік, дзе атрымаюць памятны медаль марафону Сяброўства і сувеніры, пройдуць пашпартны і мытны кантроль.

 

 

Там жа яны змогуць атрымаць назад свае пашпарты. Таксама на фінішы ўдзельнікі змогуць скарыстацца распранальняй і душавымі.

 

 

get_img?ImageId=32973

 

 

get_img?ImageId=32974

 

Пасля заканчэння марафону на цэнтральнай плошчы Друскенік адбудзецца святочная праграма і ўзнагароджанне ўдзельнікаў.

 

 

Юлія Лыткіна, www.t-styl.info

 

 

Здымкі аўтаркі