Літва заклапочана парушэннямі пры будаўніцтве беларускай АЭС
Намеснік міністра замежных спраў Літвы Андрус Крывас 24 ліпеня выказаў беларускаму амбасадару Уладзімір Дражыну заклапочанасць з нагоды аднабаковага рашэння Беларусі правесці на сваёй тэрыторыі абмеркаванне з прадстаўнікамі літоўскай грамадскасці пытання ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе АЭС у Астраўцы.

Фота: ByMedia.net
Пра гэта паведамілі ў літоўскім знешнепалітычным ведамстве.
У МЗС Літвы адзначылі, што гэта рашэнне не адпавядае палажэнням Канвенцыі Эспа, абмяжоўвае права літоўскіх грамадзян на ўдзел у падобных мерапрыемствах і не надае канструктыўнасці літоўска-беларускаму дыялогу наконт бяспекі беларускай АЭС.
Літоўскі МЗС таксама нагадаў, што ў дакладзе Камітэту па ажыццяўленні Канвенцыі Эспа ад 15 красавіка гаварылася, што Беларусь не падала неабходную інфармацыю аб праекце АЭС.
Камітэт адзначыў гэта і іншыя парушэнні і заклікаў Мінск даць падрабязныя адказы на ўсе пытанні Вільні, улічваць заўвагі экспертаў з Літвы, забяспечыць магчымасць літоўскай грамадскасці
прад'явіць свае заўвагі па будаўніцтве АЭС. Цяпер літоўскія эксперты вывучаюць, наколькі прад'яўленая ў чэрвені інфармацыя беларускіх экспертаў адпавядае інфармацыі, якая змяшчаецца ў
палажэнняў Канвенцыі Эспа, і рэкамендацый Камітэта.