Беларускі рэжысёр Павел Бандзіч памёр ва ўзросце 35 гадоў
Павел працаваў рэжысёрам, кіраваў тэатральнай студыяй у Міжнародным экалагічным універсітэце імя Сахарава, адкуль быў звольнены пасля таго, як зняўся ў роліку «Схавай бабульчын пашпарт».

Супрацоўнічаў з беларускім ТБ і тэлеканалам «Белсат», здымаў фільмы.
Яго стужка «Сэрца за кратамі» перамагла ў намінацыі «Найлепшы публіцыстычны фільм» на фэсце «Залаты бубен» у Ханты-Мансійску (Расія). У 2013
быў запрошаны ў якасьці рэжысёра музычнага праекта «Апошні золак», які рабіў партал Tuzin.fm разам з зачыненым уладам праваабарончым цэнтрам «Вясна». У яго
засталося шмат нерэалізаваных творчых задум.
Пра дзень і месца пахавання Паўла Бандзіча будзе паведамлена пазней.
Паводле "Нашай Нівы", tuzin.fm