БНФ высяляюць
Партыі БНФ неабходна вызваліць офіс. Ліст з такім пасланнем атрымалі ад ЖРЭА Савецкага раёна ў мінскай управе. У ім гаворыцца, што ў партыі была запазычанасць у мінулым годзе па аплаце, таму яна згубіла права на арэнду памяшкання. І кантракт з ёй надалей працягваць не будуць. Па сканчэнні тэрміна арэнды (1 красавіка) з офіса патрабуюць з'ехаць.
Партыі БНФ неабходна вызваліць офіс. Ліст з такім пасланнем атрымалі ад ЖРЭА Савецкага раёна ў мінскай управе.
У ім гаворыцца, што ў партыі была запазычанасць у мінулым годзе па аплаце, таму яна згубіла права на арэнду памяшкання. І кантракт з ёй надалей працягваць не будуць. Па сканчэнні тэрміна арэнды (1 красавіка) з офіса патрабуюць з'ехаць.
Аб гэтым паведаміў сакратар управы БНФ Сяржук Семянюк. Аднак, паводле яго словаў, у 2010 годзе праблем па аплаце не было.
“За ўвесь год мы толькі ў адным месяцы зацягнулі аплату на тры дні, — сказаў ён. — У нас кожны месяц да 15-га чысла трэба правесці аплату. У жніўні яна была праведзена 18-га. Але, як падаецца ў лісце, што гэта сістэматычная запазычанасць, такога няма.
У партыі звязваюць запланаванае высяленне з кампаніяй салідарнасці. У офісе БНФ была арганізавана дапамога для палітвязняў, якія апынуліся за кратамі пасля 19 снежня. “Ліст прыйшоў акурат на гэтыя навагоднія святы, калі тут кіпела праца, — адзначыў сакратар управы.
Наведнікі офіса зараз падпісваюцца пад зваротам з патрабаваннем “спыніць незаконнае высяленне Партыі БНФ і ГА “БНФ Адраджэнне. Лісты накіроўваюцца старшыні Мінгарвыканкама Мікалаю Ладуцьку. “Паколькі мы ўпэўненыя, што гэта не самастойнае рашэнне ЖРЭА, а рашэнне палітычнае, — сказаў Сяржук Семянюк.
Праца ўправы ў звязку з гэтымі дзеяннямі, як падкрэсліў ён, не зменіцца. “У нас тут як адбываліся выставы і канцэрты, каторыя па ўсёй краіне забароненыя, так яны і будуць адбывацца. І калі ўлады думаюць, што нас выштурхнуць з офіса і партыю зачыняць, што мы не будзем працаваць, — гэтага яны не дачакаюцца. Будзем абіраць іншыя формы працы.
“Мы не баімся ціску. На нас гэта не паўплывае. Мы выдатна разумеем, у якой краіне жывем. Таму будзем дзейнічаць так, як дзейнічалі, і надалей, — зазначыў
сакратар управы БНФ.