Больш за 70 літраў крыві здалі студэнты гомельскага ўніверсітэта
Ужо другі год па ініцыятыве Гомельскай станцыі пералівання крыві арганізуюцца Дні донара ў вышэйшых навучальных установах горада.
Студэнты атрымліваюць магчымасць прыняць удзел у дабрачыннай здачы крыві ў сценах сваёй вну і больш падрабязна даведацца пра донарства. Акцыя па зборы крыві з 8 па 9 кастрычніка прайшла ў ГГТУ імя П. В. Сухога. У донарскіх пункце, які разгарнуўся ў санаторыі-прафілакторыі універсітэта выстройваліся ў чаргу.
Па словах спецыялістаў Гомельскай станцыі пералівання, перыядычная здача крыві карысная для арганізма здаровага чалавека. У такім выпадку ідзе яе абнаўленне і рэгенерацыя касцявога мозгу. Але пры гэтым, адзначаюць работнікі станцыі, рашэнне аб добраахвотнай здачы крыві павінна быць асэнсаваным. У выпадку, калі маладыя людзі сумняваліся ці выказвалі боязь, ім рэкамендавалі не сьпяшацца і адмовіцца ў дадзены момант ад удзелу.
Усяго за два дні ў акцыі прыняло ўдзел 200 студэнтаў, з іх — 48 дзяўчат. Было сабрана больш за 70 л крыві. Наступным у дабрачыннай акцыі возьме ўдзел Гомельскі інжынерны інстытут МНС. Правядзенне дзён донара там запланавана на канец кастрычніка.
"Гомельские ведомости"