Будуць караць розгамі? На «Інтэграле» работнікам забаранілі карыстацца тэлефонамі
На мінскім прадпрыемстве «Інтэграл» увялі забарону на карыстанне мабільнымі тэлефонамі.
![image_4_1.png image_4_1.png](/img/v1/images/image_4_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У загадзе за подпісам генеральнага дырэктара Віталя Саладухі паведамляецца, што ўносяцца змены ў «Правілы ўнутранага распарадку».
У прыватнасці, цяпер будзе забаронена «карыстацца мабільнымі тэлефонамі (смартфонамі, планшэтамі і іншымі аналагічнымі прыладамі) у працоўны час для вырашэння задач, не звязаных з працоўнымі абавязкамі работніка».
Азнаёміць працоўных з загадам пад подпіс трэба да 24 верасня.
«Пакуль не ведаем, чым будуць караць. Можа быць, і розгамі. Але ўсё гэта не важна. Шмат людзей дапрацоўваюць кантракт і сыходзяць, прычым усе ў асноўным маладыя», — адзначаюць людзі, якія даслалі дакумент у СМІ.
Афіцыйная прычына новаўвядзенняў — умацаванне працоўнай дысцыпліны і павышэнне эфектыўнасці працы.