Царква вакол возера Балдук — правакацыя «рускага свету»?
Ціхія воды запаведнага возера Балдук у Пастаўскім раене ўскаламучаныя скандалам.
![bolduk_4.jpg bolduk_4.jpg](/img/v1/news/full/bolduk_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
euroradio.fm
Адны кажуць, што грамадскасць змагаецца з «рускім светам» і казакамі. Другія — што гэта спроба сутыкнуць ілбамі праваслаўных і каталікоў. Трэція б’юць трывогу, што трэба ратаваць унікальнае возера.
Што насамрэч адбываецца вакол возера Балдук? Чыя возьме — Беларуская праваслаўная царква і вялікія грошы бізнесоўца ці клопат мясцовых жыхароў?
Пра нюансы сацыяльна-экалагічнага скандалу ад кіраўніцы арганізацыі «Экадом» Ірыны Сухій — у «Размове Калінкінай» на тэлеканале "Белсат".