Чарнобыльскі шлях рыхтуецца да шэсця
У Мінску 21 красавіка пройдзе круглы стол па праблеме будаўніцтва АЭС у Беларусі. А 26 красавіка рыхтуецца Чарнобыльскі шлях с шэсцем і мітынгам.
Круглы стол ладзіць аргкамітэт па падрыхтоўцы Чарнобыльскага шляху. Мерапрыемства пройдзе ў офісе БНФ. У ім прымуць удзел адмыслоўцы, грамадскія дзеячы і палітыкі, якія
абмяркуюць мэтазгоднасць будаўніцтва АЭС.
У Мінску 21 красавіка пройдзе круглы стол па праблеме будаўніцтва АЭС у Беларусі. А 26 красавіка рыхтуецца Чарнобыльскі шлях с шэсцем і мітынгам.
Круглы стол ладзіць аргкамітэт па падрыхтоўцы Чарнобыльскага шляху. Мерапрыемства пройдзе ў офісе БНФ. У ім прымуць удзел адмыслоўцы, грамадскія дзеячы і палітыкі, якія
абмяркуюць мэтазгоднасць будаўніцтва АЭС.
“Сапраўды пагроза вялікая. Інфармацыі па атамнай станцыі ў насельніцтва — нуль. Ніякія альтэрнатыўныя варыянты ўрадам не разглядаюцца. Гэта вельмі крытычная сітуацыя,
— заявіў старшыня аргкамітэта Чарнобыльскага шляху Юры Хадыка.
Ён таксама паведаміў, што мастакі бліжэйшым часам зоймуцца “афармленнем калоны чарнобыльскага шэсця. Яно традыцыйна будзе праходзіць са звонам і абразам Маці Божай ахвяраў
Чарнобыля.
“Я буду настойваць, каб наперадзе калоны ішлі прадстаўнікі моладзевых структур, — паведаміў Юры Хадыка. — Для таго, каб моладзь не бегала наперад, а вытрымлівала нейкі
парадак. І будуць людзі са звонам. Пажылыя могуць рухацца без усякага ўшчамлення годнасці і ў сярэдзіне, і ў хвасце калоны.
Спробы старшыні аргкамітэта даведацца ў пятніцу, у якім стане знаходзіцца разгляд заяўкі на правядзенне акцыі, вынікаў не далі. Юры Хадыка некалькі гадзінаў тэлефанаваў ў гарвыканкам. Там яго
адсылалі з аднаго тэлефона на іншы. “Урэшце я атрымаў тэлефон загадчыка ідэалагічнага аддзела, якога не было на месцы, — сказаў ён.
Наконт таго, ці дазволяць ўлады шэсце, спадар Хадыка адзначыў: “Я як законапаслухмяны грамадзянін спадзяюся, што мае канстытуцыйныя правы не будуць груба растаптаныя непрадуманым рашэннем
Мінскага гарадскога выканкама. Хаця я мушу сказаць, што наша “народная" ўлада так добра адгарадзілася ад народа, што датэлефанавацца заяўнікам Чарнобыльскага шляху да адказных
людзей, якія вырашаюць гэтую праблему, немагчыма.
Міліцыя заявіла, што ўдзельнікі акцыі будуць дапускацца да месца збору толькі праз турнікеты. “Я лічу, яны абсалютна непатрэбныя. Таму што ніколі падчас акцый апазіцыі не было ніякіх
тэрораў, — лічыць Юры Хадыка. Ён падкрэсліў, што з міліцыяй неабходна абмеркаваць “усе гэтыя пытанні:
“Калі наша ўлада такая народная, народу ўсё павінна быць вядома. Чаму такія прапановы? Хай супрацоўнікі міліцыі пераканаўча патлумачаць. І тады я ўжо ўсім распавяду, што якраз па такіх
прычынах я мусіў пагадзіцца, што будуць металашукальнікі. І мае довады, што гэта не трэба, былі абвергнутыя абгрунтавана. Не павінна быць таямніц вакол такіх падзей, як Чарнобыльскі
шлях.