«Чорны спіс» вясны 2017 года
З’явіўся спіс асобаў, якія рэпрэсавалі беларусаў вясной 2017 года. У яго увайшлі больш за 250 суддзяў, супрацоўнікаў міліцыі і спецслужбаў, якія ўдзельнічалі ў падаўленні народных пратэстаў.

Спіс прадстаўлены на сайце bnknews.org, паведамляе racyja.com.
Спіс створаны на аснове дадзеных беларускіх праваабаронцаў, а таксама актывістаў дэмакратычных арганізацый. Кожны яго фігурант прымаў удзел у рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў і журналістаў у лютым – траўні 2017 года. Яны збівалі і затрымлівалі людзей. Яны хлусілі ў судах і катавалі удзельнікаў пратэстаў. Яны адпраўлялі ў турмы і приговривали буйнымі штрафамі. Яны расказвалі страшылкі з экранаў тэлевізараў і са старонак афіцыйных газет. Спіс, нягледзячы на тое, што ў ім сотні імёнаў, няпоўны. Аўтары праекта просяць паведамляць пра тых асобаў, якія прапушчаныя ў ім, і высылаць дакументальныя пацверджання рэпрэсій.