Да выбараў рыхтуюць “грамадзян”

Прэзентацыя грамадскай ініцыятывы адбылася 12 лістапада ў Мінску. Прадстаўнікі шэрагу аб’яднанняў абвясцілі аб пачатку кампаніі “Грамадзянін.

У ёй удзельнічаюць актывісты грамадскіх арганізацый, палітычных партый і штабоў кандыдатаў у прэзідэнты. Але, як было заяўлена на прэс-канферэнцыі, гэта кампанія пазапартыйная. “Яна не з’яўляецца кааліцыяй арганізацый. Гэта аб’яднанне грамадзян, якія хочуць працаваць разам дзеля новай Беларусі, — падкрэсліў адзін з моладзевых лідэраў Мікіта Красноў.



473447ac58e1cd7e96172575f48dca3b.jpg

Прэзентацыя грамадскай ініцыятывы адбылася 12 лістапада ў Мінску. Прадстаўнікі шэрагу аб’яднанняў абвясцілі аб пачатку кампаніі “Грамадзянін.

У ёй удзельнічаюць актывісты грамадскіх арганізацый, палітычных партый і штабоў кандыдатаў у прэзідэнты. Але, як было заяўлена на прэс-канферэнцыі, гэта кампанія пазапартыйная. “Яна не з’яўляецца кааліцыяй арганізацый. Гэта аб’яднанне грамадзян, якія хочуць працаваць разам дзеля новай Беларусі, — падкрэсліў адзін з моладзевых лідэраў Мікіта Красноў.
Ён адзначыў, што ўсе ўдзельнікі кампаніі вельмі хочуць пераменаў. “Мы бачым, што мясцовыя ўлады не абіраюцца, — сказаў Мікіта Красноў. — Яны прызначаюцца “зверху. Такая ж сітуацыя адбываецца і з вышэйшымі кіруючымі пасадамі. Але мы лічым, што грамадзянін павінен быць асновай дзяржаўнай улады. Ён павінен уплываць на ўсе працэсы, якія адбываюцца ў краіне.
Актывісты плануюць працаваць па трох кірунках. Гэта інфармаванне грамадзян пра выбары, праца з выбарчымі камісіямі і дзяржаўнымі органамі ўлады.
“Кампанія накіравана на тое, каб разварушыць людзей, — зазначыў прадстаўнік Задзіночання беларускіх студэнтаў Яўген Іванюк. Інтэрнэт будзе адной з асноўных крыніц інфармавання. Там будуць змяшчацца відэаролікі, інфармацыя пра акцыі і іншыя матэрыялы.
Да чыноўнікаў прадстаўнікі кампаніі маюць намер звяртацца па праблеме грамадзянскіх свабод у Беларусі. Гэта свабода сходаў, свабода думкі і г.д. А таксама будуць працаваць з выбарчымі камісіямі. У прыватнасці, нагадаюць пра адказнасць, якую нясуць сябры камісій згодна Выбарчаму і Крымінальнаму кодэксу. Актывісты хочуць звярнуцца непасрэдна да кожнага сябра выбарчай камісіі ў Мінску, каб ён дзейнічаў толькі ў межах закону.
Лозунг кампаніі — “Стварай Беларусь!. А пасланне, з якім ідуць яе ініцыятары да людзей: “Краіну стварае не ўлада, а грамадзяне. “Кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь стварае нашу краіну, — сказаў кіраўнік асветніцкага аб’яднання “Рух будучыні Вячаслаў Дзіянаў. — Не нейкія чыноўнікі ў кабінетах, а мы. Мы ўсе разам можам стварыць новую Беларусь. Тую Беларусь, якую мы хочам бачыць у будучым. Мы заклікаем усіх людзей узяць адказнасць за краіну.
У кампаніі ўдзельнічаюць прадстаўнікі аб’яднанняў “Вольная моладзь, Беларуская партыя “Зялёныя, “Правы альянс, Рух Салідарнасці “Разам, Задзіночанне беларускіх студэнтаў, “Рух будучыні і іншыя. Сваю дзейнасць яны плануюць у межах сталіцы. У далейшым, паводле іх словаў, магчыма, будуць ахоплівацца і рэгіёны. Бо і пасля 19 снежня актывісты мяркуюць працягваць супольную працу ў кампаніі.
“Мы маем задачу, каб грамадзянін, які ідзе на выбары, разумеў, што ён галасуе за новую будучыню, — зазначыў Мікіта Красноў. — Мы будзем казаць, што трэба прыходзіць на выбары 19 снежня, а не раней. Мы будзем заклікаць людзей адстойваць свой выбар. Яны павінны разумець, што гэта не проста дзень, калі трэба прыйсці і кінуць бюлетэнь. Мы будзем звяртацца да іх падумаць, якіх зменаў яны хочуць. У якой краіне хочуць жыць. Гэта не значыць, што выбар толькі на 5 гадоў. Гэта выбар нават на ўсё пакаленне. Для нас вельмі важна, каб людзі сапраўды разумелі, што яны хочуць бачыць пасля 19 снежня.