Дабрачынная выстава — у дапамогу хворым дзецям
З мiнулага тыдня па 2 траўня ў Палацы мастацтваў (Мiнск, Казлова, 3) працуе дабрачынная выстава «THERAPY» — у дапамогу хворым на анкалогiю дзецям, якiя лекуюцца ў Бараўлянах.
![2_385_logo.jpg 2_385_logo.jpg](/img/v1/images/2_385_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арганiзатары выставы THERAPY паўтара года працуюць штодня з 200 пацыентамi ў Бараўлянах. Гэта аб’яднанне «Вместе» i яго кiраўнiк Маргарыта Мiткевiч, а таксама 3 мастачкi, працы якiх ужо другi раз выстаўляюцца на дабрачынных аўкцыёнах — Кацярына Клiмовiч, Вольга Царык, Марыя Дубовiк. I мастакi-сябры, i нават мастакi-дзецi.
Арганiзатары прысутнічаюць на выставе штодня, а самая дарагая праца каштуе толькi 450 рублёў. Грошы ад продажу накіруюць хворым дзецям, бо клопатамi сённяшняй «сацыяльнай» лукашэнкаўскай дзяржавы шмат у каго з хворых бацькi — бедныя.
Напрыканцы выставы плануецца аўкцыён, але набыць мастацкiя працы можна штодня.
Фота аўтара