Дабру — быць!
Больш за 100 катоў і сабак 28 мая ў Мінску будуць шукаць сабе гаспадароў. Дабрачынная акцыя “Быць дабру! пройдзе ў парку ім. Чалюскінцаў (цэнтральная алея) з 13 да 17
гадзін.
Жывёлы, якіх выратавалі зоаабаронцы аб’яднання “Эгіда і валанцёры, прыедуць у гэты дзень у парк з надзеяй знайсці сабе дом. Усе яны прышчэпленыя і стэрылізаваныя, з
пашпартамі. У шчанят і кацянят ёсць даведкі пра стан здароўя.
Больш за 100 катоў і сабак 28 мая ў Мінску будуць шукаць сабе гаспадароў. Дабрачынная акцыя “Быць дабру! пройдзе ў парку ім. Чалюскінцаў (цэнтральная алея) з 13 да 17 гадзін.
Жывёлы, якіх выратавалі зоаабаронцы аб’яднання “Эгіда і валанцёры, прыедуць у гэты дзень у парк з надзеяй знайсці сабе дом. Усе яны прышчэпленыя і стэрылізаваныя, з
пашпартамі. У шчанят і кацянят ёсць даведкі пра стан здароўя.
Большую частку бяздомных жывёл, якім пагражала забойства, зоаабаронцы выкупілі ў прадпрыемства “Фаўна горада. Іх вылечылі, жывёлы атрымалі даведкі ў ветэрынарных урачоў. За імі ў
пунктах ператрымкі даглядаюць зоаабаронцы “Эгіды і валанцёры. А 28 мая іх прывязуць у парк Чалюскінцаў, каб чатырохногім пашчасціла знайсці сабе свайго адзінага гаспадара.
Гэтай важнай для сваіх выхаванцаў падзеі іх абаронцы надалі святочную атмасферу. Падчас акцыі ладзіцца канцэртная праграма. Выступяць зоркі беларускай эстрады, дзіцячая эстрадная студыя
“Аванці, фальклорны ансамбль танца “Фламея. Будзе фрыстайл — танцы з сабакамі, пройдуць спаборніцтвы сабак.
Ветэрынарныя ўрачы клінікі “ДоктарВет дадуць бясплатныя кансультацыі па даглядзе за жывёламі. Будзе таксама працаваць намёт “Дапамога жывёлам — там
можна пакінуць для жывёл корм, амуніцыю, лекі і іншыя рэчы. Усяго пад апекай зоаабаронцаў “Эгіды і валанцёраў знаходзіцца больш за 300 сабак і катоў, якім яны выратавалі
жыццё.
Арганізатары сардэчна запрашаюць наведнікаў на гэта мерапрыемства. Пра ўсю інфармацыю аб акцыі можна даведацца на сайтах www.egida.by і www.pets.by Альбо па кантактных тэлефонах: 8-029-630-79-33, 8-029-695-78-12.