Дачка Статкевіча выступіць у бундэстагу
Дачка палітвязня Кацярына Статкевіч выступіць 10 мая ў нямецкім парламенце. Яе прамова прымеркавана да пачатку суда над яе бацькам.
У Берліне Кацярына выступіць з дакладам на паседжанні фракцыі Сацыял-дэмакратычнай партыі ў бундэстагу. Перад гэтым яна і лідар фракцыі, экс-міністр замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмайер правядуць
сумесную прэс-канферэнцыю.

А 13 і 14 мая ў Берліне пройдзе канферэнцыя Нямецка-беларускага згуртавання Германіі (DBG). Кацярына Статкевіч выступіць з дакладам па Беларусі і будзе ўдзельнічаць у дыскусіі з вядучымі нямецкімі
палітыкамі. Плануецца, што ўдзел у мерапрыемстве возьмуць і палітыкі з Беларусі.
Суд над экс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам пачнецца 11 мая ў 10.30 у судзе Ленінскага раёна Мінска. З ім будуць судзіць і экс-кандыдата Дзмітрыя Усса. Ім выстаўлена
абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня (арт.293 ч.1 Крымінальнага кодэкса).
Разам з экс-кандыдатамі судзяць і іншых удзельнікаў акцыі — Дзмітрыя Буланава, Аляксандра Квяткевіча, Андрэя Пазняка і Арцёма Грыбкова. Яны абвінавачваюцца па частцы 2 арт.293 (удзел у
масавых беспарадках). А былы супрацоўнікі міліцыі Аляксандр Класкоўскі абвінавачаны па двум часткам гэтага артыкула. І яшчэ па двум крымінальным артыкулам — арт.369 (знявага
прадстаўніка ўлады) і арт.382 (самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы).