Дагэтуль невядома, дзе знаходзіцца затрыманая ў Пружанах шматдзетная маці

Маці траіх дзяцей Юліі Лаптановіч замест свайго прызначылі дзяржаўнага адваката, паведамляе «Салідарнасць».

Ігар і Юлія Лаптановічы

Ігар і Юлія Лаптановічы


Юлія была затрыманая 14 кастрычніка падчас хвалі ператрусаў і затрыманняў у Пружанах. Яе муж Ігар сядзіць у СІЗА-7.
Па якім пытанні да Юліі і да яе бацькоў прыходзілі з ператрусам, «Брэсцкай Вясне» невядома (усе ўдзельнікі працэсу знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні).
Дзе менавіта яна знаходзіцца, маці Юліі па гэты дзень невядома: ранейшага адваката адхілілі ад справы, новы пакуль пра месцазнаходжанне не даведаўся. Магчыма, Юлю таксама змясцілі ў СІЗА-7. Дзяцей у гэты час пакуль даглядае бабуля.
Юлія і Ігар Лаптановічы ўжо асуджаныя па «карагоднай» справе, цяпер у судзе ідзе апеляцыя прысуду.