«Дармаеды» будуць больш плаціць за сацыяльныя паслугі
У Беларусі прапрацоўваецца пытанне па вызначэнні механізму кампенсацыі непрацуючым эканамічна актыўным насельніцтвам часткі дзяржаўных выдаткаў на аказанне ім і іх сем'ям сацыяльных і іншых паслуг, што датуюцца дзяржавай.
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр Грушнік на онлайн-канферэнцыі, якая сёння прайшла на сайтах БелТА і міністэрства.
Пётр Грушнік адзначыў, што ў адпаведнасці з артыкулам 56 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне абавязаны прымаць удзел у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў,
пошлін і іншых плацяжоў.
«З пункту гледжання сацыяльнай справядлівасці выплата падаткаў павінна быць забяспечана ўсімі грамадзянамі працаздольнага ўзросту ў нашай, ды і ў любой іншай краіне, — сказаў
першы намеснік міністра.
— Наша дзяржава фінансуе сістэмы аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, грамадскі транспарт, сувязь і іншыя аб'екты сацыяльнай
інфраструктуры. на наш погляд, выдаткі на прадастаўленне гэтых паслуг маглі б кампенсавацца усімі грамадзянамі ў выглядзе выплаты розных падаткаў».
belta.by