ДПК Беларусі: інфармацыя пра смерць падлетка на мяжы непраўдзівая

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі сцвярджае, што інфармацыя пра смерць падлетка на беларуска-польскай мяжы непраўдзівая

58801979_303.jpg

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту (ДПК) Антон Бычкоўскі адпрэчыў інфармацыю пра тое, што на мяжы памёр падлетак-курд.

"ДПК абвяргае інфармацыю аб гібелі дзіцяці сярод мігрантаў на беларуска-польскай мяжы, — сказаў Антон Бычкоўскі. — Уначы аднаму з непаўналетніх з ліку бежанцаў у беларуска-польскай мяжы стала дрэнна. Хлопчыка агледзелі медыкі, якія пастаянна дзяжураць ля стыхійнага лагера. Яны дыягнаставалі пераахаладжэнне ў падлетка, неадкладна была аказана медыцынская дапамога. Пасля стабілізацыі стану хлопчык вярнуўся да сваёй сям'і".


Нагадаем, польскія журналісты выдання oko.press паведамілі, што ў сераду ўначы на польска-беларускай мяжы памёр падлетак-курд, а беларускія сілавікі нібыта забралі цела хлопца.