«Ён памёр ад холаду». На польска-беларускай мяжы памёр падлетак?
У сераду ўначы на польска-беларускай мяжы памёр падлетак-курд. Беларускія сілавікі нібыта забралі цела хлопца. Пра гэта паведамілі польскія журналісты выдання oko.press.
Паводле двух мігрантаў з Ірака, з якімі журналісты польскага выдання oko.press кантактавалі з пачатку стварэння вялікага лагера побач з праходам у Кузніцы, у сераду там памёр 14-гадовы курдскі падлетак. Беларускія сілавікі забралі цела хлопца.
"Ён памёр ад холаду", — так напісаў журналістам вечарам у сераду, 10 лістапада, Раванд, іракец, з якім польскае выданне раней кантактавала. Ён дадаў, што беларускія памежнікі завезлі падлетка ў бальніцу.
Журналісты кажуць, што некалькі разоў распытвалі Раванда, ці ці ўпэўнены ён, што адбылася трагедыя. "100 адсоткаў," — адказаў той. А на пытанна пра тое, калі падлетак памёр, той адказаў: "Цяпер".
Неўзабаве пасля гэтага вестка пра смерць хлопчыка пацвердзіў польскаму выданню іншы мігрант. Той напісаў: "Child is dead. Yes”.
Пазней афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі (ДПК) Антон Бычкоўскі адпрэчыў інфармацыю пра тое, што на мяжы памёр падлетак-курд.