Мігранты выбачаюцца перад польскімі сілавікамі за спробы прарыву мяжы

Мігранты з лагера на беларуска-польскай мяжы праводзяць акцыю ў чацвер, паведамляе «Country Media».

photo_2021_11_11_13_43_41.jpg


Мігранты выбачаюцца перад польскімі сілавікамі за тое, што прарываліся праз мяжу і пашкодзілі агароджу з калючага дроту. Дзеці на фота з мігранцкага лагера трымаюць плакаты са словам «Sorry».

За апошнія дні ў раёне «Брузгаў» адбыўся шэраг інцыдэнтаў. Як паведамляла «Еўрарадыё», група са 150 чалавек спрабавала мінулай ноччу сілай прарвацца з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу. Акрамя таго, за мінулыя суткі польскія службы зафіксавалі больш за 450 спроб незаконнага перасячэння мяжы.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЕС абвастрыўся ў панядзелак. У гэты дзень на ўчастак мяжы ў раёне беларускага горада Гродна прыйшлі тысячы мігрантаў у спадзеве прарвацца ў Польшчу. Польскаму боку давялося павялічыць сілавую прысутнасць на мяжы. Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў сітуацыю на мяжы з ЕС «дзяржаўным тэрарызмам».