Амбасада Ірака ў РФ збіраецца арганізоўваць эвакуацыйныя рэйсы з Беларусі для грамадзян краіны
Для грамадзян Ірака, якія захраслі ў Беларусі, хочуць арганізаваць эвакуацыю праз амбасаду Ірака ў Расіі.
![Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Фота: dw.com Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Фота: dw.com](/img/v1/images/59778717_303.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Фота: dw.com
Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйнай старонцы амбасады Ірака ў Расійскай Федэрацыі. Для атрымання дапамогі прапануецца звязацца з амбасадай, пазваніўшы на нумар альбо напісаўшы на пошту.
Аднак якім чынам гэта будзе ажыццяўляцца, да канца не зразумела, бо беларускія сілавікі не даюць мігрантам на мяжы вяртацца назад.
Між тым, у Еўрасаюзе прапанавалі вывезці мігрантаў з беларуска-польскай мяжы праз аэрапорт у Гродне.
Двое дыпламатаў расказалі пра дыскусію амбасадараў Еўрасаюза наконт сітуацыі на межах Беларусі з Польшчай і Літвой. Акрамя пытанняў пятага пакету санкцый на закрытым пасяджэнні 10 лістапада амбасадары разгледзелі перамовы з ААН і Беларуссю па рэпатрыяцыі мігрантаў праз беларускі аэрапорт у Гродне, магчыма, з фінансавай дапамогай Еўрасаюза.
Аднак невядома, ці пагодзіцца на эвакуацыю беларускі бок. Мігранты неаднаразова заяўлялі, што беларускія сілавікі не выпускалі іх з памежжа і зганялі да мяжы.