«Беларускі Чырвоны Крыж» перадасць на мяжу некалькі тон прадуктаў і ежы

Дзмітрый Шаўцоў, генеральны сакратар «Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа» заявіў у эфіры АНТ, што беларускі бок перадасць мігрантам на мяжы некалькі тон харчавання, вады і сродкаў гігіены, паведамляе reform.by.

fbkcpdtxma4wl9d.jpeg


Шаўцоў падзякаваў за дапамогу ў арганізацыі Савету Рэспублікі і Гродзенскаму аблвыканкаму і адзначыў, што «Чырвоны Крыж» плануе перадаць мігрантам больш за дзве тоны мясной прадукцыі, пяць тон вады, каля тоны хлебабулачных вырабаў, а таксама адзенне і сродкі гігіены.