Кіраўніца Еўракамісіі і прэзідэнт ЗША абмяркоўваюць сітуацыю на мяжы Польшчы і Беларусі

Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сёння ў рэжыме анлайн праводзіць сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам. Сярод тэм размовы — сітуацыя на беларуска-польскай мяжы, паведамляе «Свабода».

Урсула фон дэр Ляен і Джо Байдэн

Урсула фон дэр Ляен і Джо Байдэн


Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен сёння ў рэжыме анлайн правядзе сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам. У ліку тэм — сітуацыя на беларуска-польскай мяжы.
Пра гэта паведамляе выданне «Thefirstnews».
Днямі Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен зрабіла заяву наконт сітуацыі на мяжы Беларусі і Польшчы. Яна адзначыла: «Беларускія ўлады павінны зразумець, што ціск на Еўрапейскі Саюз такім чынам, праз цынічную інструменталізацыю мігрантаў, не дапаможа ім дасягнуць сваіх мэтаў».
Урсуля фон дэр Ляен таксама заклікала чальцоў Еўрасаюза «ўрэшце ўхваліць пашыраны рэжым санкцый супраць беларускіх улад, адказных за гэтыя атакі».