У ААН назвалі «безнадзейным» становішча мігрантаў на мяжы Беларусі з Польшчай

Сітуацыя на мяжы Польшчы і Беларусі, з-за якой імігранты і ўцекачы пакутуюць ад халадоў, з'яўляецца недапушчальнай, заявіла Вярхоўная камісарка ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет, паведамляе «Еўрарадыё».

Мігранты на мяжы Беларусі з Польшчай / БЕЛТА / ТАСС

Мігранты на мяжы Беларусі з Польшчай / БЕЛТА / ТАСС


«Я заклікаю краіны, якія маюць да гэтага дачыненне, распачаць неадкладныя крокі для дээскалацыі і вырашыць гэтую недапушчальную сітуацыю», — гаворыцца ў заяве Бачэлет.
Паводле слоў Вярхоўнай камісаркі ААН, яна глыбока ўзрушаная тым, што велізарная колькасць уцекачоў застаецца «ў безнадзейнай сітуацыі ва ўмовах блізкай да замаразкаў тэмпературы паветра на беларуска-польскай мяжы».
Бачэлет заклікала ўлады Беларусі і Польшчы выконваць правы імігрантаў і бежанцаў і даць да іх доступ гуманітарным арганізацыям і адвакатам.
Сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы ўскладнілася ў панядзелак, калі да польскай мяжы з беларускага боку падышлі некалькі тысяч мігрантаў з краін Блізкага Усходу, якія жадаюць перабрацца ў Еўрасаюз. Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў сітуацыю на мяжы з ЕС «дзяржаўным тэрарызмам».
Краўнікі МЗС ЕС плануюць у панядзелак, 15 лістапада, абмеркаваць пашырэнне санкцый у дачыненні да Беларусі.