У ФРГ патлумачылі, чаму Меркель абмяркоўвала сітуацыю ў Беларусі з Пуціным, а не з Лукашэнкам
Нямецкі ўрад лічыць, што расійскае кіраўніцтва мае пэўны ўплыў на беларускае. Таму сёння Ангела Меркель тэлефанавала Уладзіміру Пуціну. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік кабінета міністраў ФРГ Штэфен Зайберт.
![Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін](/img/v1/images/755346158126221.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ангела Меркель і Уладзімір Пуцін
«Паводле ацэнкі нямецкага ўрада, расійскае кіраўніцтва мае пэўны ўплыў на беларускае. Перамовы з прэзідэнтам Пуціным — гэта перамовы з тым, да каго прыслухоўваюцца ў Мінску», — перадае словы Зайберта «Интерфакс-Запад».
Паводле слоў нямецкага чыноўніка, пасля выбараў у Беларусі Меркель спрабавала пагаварыць з Лукашэнкам, аднак гэтага не адбылося з-за нежадання беларускага боку.