Дыктатары ўсіх краін яднаюцца: Іран папрасіў РФ пра дапамогу ў здушэнні пратэстаў

Іран папрасіў Расію дапамагчы даць рады пратэстоўцам. Патрэбна навучанне сілавікоў і прадастаўлення абсталявання для барацьбы з масавымі пратэстамі.

Іран папрасіў Расію аб дапамозе для падаўлення пратэстаў. Фота twitter.com/AJEnglish

Іран папрасіў Расію аб дапамозе для падаўлення пратэстаў. Фота twitter.com/AJEnglish

Іранскі рэжым папрасіў Маскву паслаць дарадцаў, паколькі ён рыхтуецца да працяглай канфрантацыі з пратэстоўцамі і заклапочаны тым, што мае абмежаваныя рэсурсы як у жывой сіле, так і ў тэхніцы, адзначае ўкраінская служба РБК.

Сакрэтныя файлы, якія атрымала выданне Iran International, таксама сведчаць аб тым, што Тэгеран разлічвае на інфармацыю з Масквы, каб ацаніць уласную ўнутраную сітуацыю. У дакументах ёсць згадкі, што Расія падслухоўвае заходнія камунікацыі і можа даць Тэгерану правільныя ацэнкі характару і сілы пратэснага руху.

Нагадаем, што раней прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер заявіла, што Масква, магчыма, дапамагае Ірану, абапіраючыся на ўласны досвед падаўлення дэманстрацый.

«Іран і Расія збліжаюцца, чым больш яны становяцца ізаляванымі. Наша пасланне Ірану вельмі-вельмі канкрэтнае: спыніце забойства сваіх людзей і спыніцеся адпраўляць зброю ў Расію для забойства ўкраінцаў», — сказала яна.

Акрамя таго, каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі таксама заяўляў, што Белы Дом упэўнены ў дапамозе Расіі ў падаўленні пратэстаў: «Мы ведаем, што яны, магчыма, разглядаюць пэўную падтрымку Ірана ў справе расправы з пратэстоўцамі. І, на жаль, у Расіі ёсць такі вопыт». Ён назваў гэта яшчэ адным прыкладам таго, як РасІя і Іран цяпер працуюць разам, каб парушыць не толькі правы чалавека і грамадзянскія правы людзей у Іране, але і паставіць пад пагрозу жыццё ўкраінцаў.

Нагадаем, Іран ахапілі маштабныя пратэсты пасля смерці дзяўчыны, затрыманай паліцыяй за нібыта няправільнае нашэнне хіджаба. Падчас акцый пратэсту, як паведамляюць мясцовыя СМІ, загінулі больш за 300 чалавек, у тым ліку 49 непаўналетніх.

Пры гэтым вярхоўны лідар Ірана аяталаАлі Хаменеі абвінаваціў у арганізацыі пратэстаў ЗША і Ізраіль.