Дзяніс Турчаняк аштрафаваны
Суд Ленінскага раёна Брэста 18 жніўня разгледзеў матэрыялы адміністрацыйнай справы ў дачыненні да каардынатара руху «За Свабоду» па Брэсце Дзяніса Турчаняка.
Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, суд прызнаў Турчаняка вінаватым на падставе арт. 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню
службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў) і аштрафаваў на 40 базавых велічынь.

Паводле слоў праваабаронцы, Турчаняка затрымалі 17 жніўня ў 18.20 непадалёк ад помніка, прысвечанага гісторыі Брэста, на скрыжаванні вуліц Савецкая і Гогаля, дзе ў 18.00 адбыўся флэшмоб мясцовых
актывістаў дэмсіл. Дзяніс Турчаняк і актывіст міжнароднага грамадскага аб’яднання «Малады фронт» (Чэхія) Міхаіл Ільін назіралі за акцыяй. Да Ільіна падышлі два чалавекі ў
цывільным і павялі яго ў адзін з двароў на вуліцы Гогаля. Сведка гэтага інцыдэнту Турчаняк пайшоў за імі, і яго таксама затрымалі. Затым абодвух актывістаў даставілі ў Ленінскі РАУС. Там у дачыненні
да затрыманых былі складзены адміністрацыйныя пратаколы. У дачыненні да Турчаняка — за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых
паўнамоцтваў, Ільіна — за дробнае хуліганства. У 21.40 Дзяніс Турчаняк быў адпушчаны з міліцыі. Міхаіл Ільін правёў ноч у ізалятары часовага ўтрымання.
«Разгляд адміністрацыйнай справы Міхаіла Ільіна адкладзены, бо ён заявіў хадайніцтва аб выдзяленні яму адваката. Дата правядзення судовага пасяджэння — 25 жніўня, пачатак у
10.00», — паведаміў Кісляк.
Паводле БелаПАН