Эсмінец ВМС ЗША Ross увайшоў у акваторыю Чорнага мора
У акваторыю Чорнага мора увайшоў эсмінец ваенна-марскіх сіл ЗША Ross. Аб гэтым паведамляецца ў твітэры камандавання 6-м флотам Злучаных Штатаў.

"(Эсмінец) USS Ross увайшоў сёння ў Чорнае мора", — гаворыцца ў
паведамленні.
Як паведамляецца на сайце ваенна-марскіх сіл ЗША, "Ross будзе працаваць сумесна з саюзнікамі і
партнёрамі па NАТО для павышэння аператыўнай сумяшчальнасці і паляпшэння сітуацыі ў галіне рэгіянальнай бяспекі".