«Ежы няма зусім». Прыватны прытулак для дзікіх птушак у Асіповічах просіць дапамогі

Прыватны прытулак з Асіповічаў, які займаецца лячэннем, рэабілітацыяй і вяртаннем дзікіх птушак у натуральнае асяроддзе пражывання, мае патрэбу ў тэрміновай дапамозе. «Стварылася крайняя сітуацыя — ежы няма наогул», — пішуць валанцёры.

pticy_priyut_m6m24.jpg

Прама цяпер у прытулку знаходзіцца 120 птушак: лебедзі, буслы, вароны, гракі, чайкі, сарокі і многія іншыя віды. А яшчэ там жывуць тры трусы.

Зоаабаронцы паведамляюць, што іх падапечным не хапае ежы. Каб забяспечыць птушак на месяц наперад, прытулку трэба 10 кілаграм крупы, мяса, яйкі, гародніна для крумкачоў, спецыяльны корм і гэтак далей.

Як дапамагчы прытулку, можна даведацца па спасылцы.