Гродзеншчына — эксперыментальная пляцоўка для закона “Аб дармаедах”

Згодна з пастановай беларускага ўрада, на Гродзеншчыне цягам шасці месяцаў у эксперыментальным парадку ўводзіцца ў дзеянне закон “Аб стымуляванні занятасці грамадзянаў”, які ў народзе атрымаў назву закон “Аб дармаедах”.



7664229_670x420.jpg

Калі цягам гэтага часу эксперымент дасць станоўчыя вынікі, закон будзе ўведзены на тэрыторыі ўсёй краіны. Прыпамежная Гродзеншчына не выпадкова абраная месцам правядзення эксперыменту:  тут назіраецца адзін з самых высокіх узроўняў беспрацоўя па краіне.

Аднак, як лічыць намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадзенскага гарвыканкама Жанна Краўцова, працоўных месцаў на ўсіх наўрад ці хопіць:

— Будзе павелічэнне рэгістрацыі асобаў як беспрацоўных. Выйдуць на рынак доўгі час непрацуючыя грамадзяне. Можна сказаць, што беспрацоўныя — гэта тавар. І як ён сябе прыпаднясе прадаўцу, наймальніку, такі будзе і вынік. А дасведчаны наймальнік бачыць, хто перад ім: ініцыятыўны працаўнік ці пасіўны. Таму многае залежыць ад самога чалавека.

Дзеянні закону “Аб спагнанні падатку з дармаедаў” закрануць перад усім непрацуючых жыхароў Гродзеншчыны, якія будуць узятыя на спецыяльны ўлік у падатковых інспекцыях па месцы жыхарства. Кожны з непрацуючых павінен будзе выплаціць дзяржаве штомесячную грашовую кампенсацыю памерам 360 000 рублёў.

Беларускае Радыё Рацыя

 Фота www.kp.by