Хронікі рэпрэсій. У Браславе за каментарыі — пяць гадоў калоніі, у Баранавічах — два
У Беларусі працягваюць затрымліваць і судзіць па палітычных матывах. Чарговы спіс рэпрэсіраваных беларусаў склалі праваабаронцы.
![_v7289.jpg _v7289.jpg](/img/v1/images/_v7289.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Віцебскі абласны
суд у закрытым пасяджэнні 10 жніўня вынес прысуд 38-гадоваму жыхару
Браслаўскага раёна Роберту Кузняцову. Яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах
Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Галіна Бондал.
У ходзе судовага
следства было ўстаноўлена, што абвінавачваны Кузняцоў у жніўні 2021 года
размясціў у інтэрнэце каментарыі і графічныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць «заклікі да распальвання сацыяльнай варожасці, захопу дзяржаўнай
улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь», а таксама
абразы ў адрас Лукашэнкі.
У лістападзе 2021
года мужчына размясціў у інтэрнэце «абразлівыя фотавыявы дзяржаўнага сцяга і
каментарыі да яго».
У выніку яго асудзілі на пяць гадоў калоніі.
За абразу
Лукашэнкі і Караева асудзілі палітзняволенага жыхара Баранавічаў Аляксандра
Кудловіча.
У
верасні і лістападзе 2020 года мужчына размясціў у telegram-канале і мэсэнджары
Viber абразлівую інфармацыю ў дачыненні да Лукашэнкі, а таксама міністра ўнутраных
спраў, якім на той момант з'яўляўся Юрый Караеў.
Суд Баранавіцкага
раёна і горада Баранавічы прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў пакаранне ў
выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Справу
разглядала суддзя Іна Паўлоўская.
Сістэмны блок і
мабільны тэлефон як прылады ўчынення злачынства канфіскаваны ў даход
дзяржавы.
Затрымалі супрацоўніка Гродзенскага мясакамбіната. У жніўні 2020 года ён «пад уплывам пратэсных Telegram-каналаў» пачаў распаўсюджваць экстрэмісцкія матэрыялы. Ён прызнаў віну і абавязаўся выдаліць матэрыялы са сваёй старонкі.
Праўладныя
тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне жыхара Брэста Андрэя Цалюка. На «пакаяльным
відэа» хлопец кажа, што быў затрыманы за распаўсюджанне асабістых даных супрацоўнікаў міліцыі, суддзяў і заклікі людзей да гвалтоўных дзеянняў.
Таксама
паведамляецца, што мужчына «пакінуў больш як 2 тысячы экстрэмісцкіх
паведамленняў, з якіх мінімум 100 запісаў утрымліваюць у сабе прыкметы парушэння
закону».
У Наваполацку сёння быў затрыманы Ігар Шарамаў. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына — фотаздымак з рамкай у выглядзе сцяга Украіны. Судовы працэс па справе Ігара пройдзе ў панядзелак.
Актывіста анархічнага руху Ігара Аліневіча, асуджанага да 20
гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, этапавалі з мазырскай калоніі ў жодзінскую
турму. Гэта адбылося яшчэ 11 жніўня.
Нагадаем, што суд
па ўзмацненні рэжыму і пераводзе Ігара адбыўся 8 жніўня. Рашэнне прымала суддзя
Валянціна Новікава.
На які тэрмін Аліневіча перавялі ў турму, пакуль невядома.
Палітзняволеную Алену Гнаук перавялі з СІЗА-6 у папраўчую калонію №4. Бліжэйшыя два тыдні яна будзе
знаходзіцца на каранціне.
У
інстаграм-акаўнце ў падтрымку Алены адзначаецца,
што яна паспела адправіць лісты блізкім. Апошнія дні перад этапам Гнаук была ў камеры і атрымала пасылкі, якія ёй прыходзілі падчас знаходжання
ў карцары.
Палітзняволеная
напісала, што ў яе ўсё ў парадку, адчувае сябе добра.