Хронікі рэпрэсій. Затрымалі былога ўдзельніка «Дома-2», у Гродне схапілі чарговага медыка
З дапамогай інфармацыі ад праваабаронцаў і медыя сабралі звесткі пра палітычны пераслед беларусаў за 27 кастрычніка.
![1015300894_0_100_2000_1230_600x0_80_0_0_d26ed55227d3a0567ba72f9ea15c743c.jpg 1015300894_0_100_2000_1230_600x0_80_0_0_d26ed55227d3a0567ba72f9ea15c743c.jpg](/img/v1/images/1015300894_0_100_2000_1230_600x0_80_0_0_d26ed55227d3a0567ba72f9ea15c743c.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сілавікі затрымалі былога ўдзельніка «Дома-2» Давіда
Анташвілі, паведамляе «М*дыязона».
У «пакаяльным» відэа затрыманы кажа, што здымаўся ў шоу ў
2017 годзе, а пасля выбараў браў удзел у пратэстах на вуліцах Мінска.
![Давід Анташвілі Давід Анташвілі](/img/v1/images/photo_2022_10_27_13_28_37.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Давід Анташвілі
26 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе быў вынесены вырак
палітвязню Дзянісу Максімаву. Яго асудзілі да
двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 200
базавых велічынь. Суддзя Настасся Папко прызнала яго вінаватым паводле арт.
369 Крымінальнага кодэкса («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай
варожасці»).
Дзяніс быў затрыманы ў Мінску па крымінальнай справе,
распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя
Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
![Былую каардынатарку страйкама БДУ і яе мужа-пчаляра адправілі за краты Былую каардынатарку страйкама БДУ і яе мужа-пчаляра адправілі за краты](/img/v1/images/svjatlana_volczak.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
26 кастрычніка ў судзе Партызанскага раёна Мінска асудзілі
паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях,
якія груба парушаюць грамадскі парадак») 34-гадовага палітзняволенага Яўгена
Грыцока. Суддзя Міхаіл
Макарэвіч прызначыў яму тры гады «хатняй хіміі».
Пасля двух месяцаў у СІЗА-1 яго вызвалілі ў зале суда пасля
абвяшчэння прысуду.
![Журналіста Алеся Любенчука асудзілі на 3 гады Журналіста Алеся Любенчука асудзілі за датычнасць да «экстрэмісцкага фарміравання»](/img/v1/images/liubuan4uk_2004.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Палітвязня Вячаслава Арэстава асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы.
Вячаслаў — спецыяліст па
абслугоўванні карпаратыўных кліентаў у банку, затрыманы 24 траўня. Праз чатыры
месяцы хлопца судзілі па ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у адным са жнівеньскіх Маршаў у 2020 годзе.
![Што са школьнікамі, затрыманымі ў Гродне? «Тры дні не ведалі, што з дзецьмі». Што вядома пра справу школьнікаў, якія спрабавалі патушыць Вечны агонь](/img/v1/images/1666521373_221023132249.png?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
24 кастрычніка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска вынеслі
вырак палітзняволеным мужу і жонцы Яўгену і Анжаліцы Ярмак. Іх асудзілі да 2,5
гадоў «хатняй хіміі» кожнага.
Суддзя Сяргей Кацар прызнаў іх вінаватымі паводле арт. 342
КК. Першапачаткова ім таксама інкрымінавалі арт. 368
КК («Абраза Лукашэнкі»), аднак праз тэрмін даўніны яго знялі.
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамлялі, што Анжаліка
«хайпавала ў дні пратэстаў, пазіруючы на фоне сілавікоў, фота выкладвала ў
Instagram».
![Дзяржава помсціць людзям за тое, што здарылася ў 2020-м Дзяржава помсціць людзям за тое, што здарылася ў 2020-м](/img/v1/images/_000026__logo_3.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з затрыманнем
у Гродне медыка Антона Навумава. Хлопец жыве ў Мінску і працуе ў Рэспубліканскім
навукова-практычным цэнтры кардыялогіі.
Зыходзячы з відэа сілавікоў, затрымалі Антона за ўдзел у
акцыях пратэсту, якія адбываліся ў верасні 2020 года ў Гродне, паведамляе
@Grodno_grab.
Нагадаем, на мінулым тыдні ў Гродне быў затрыманы супрацоўнік «хуткай» Артур Хлус.
![Затрыманы Юрась Меляшкевіч Затрыманы Юрась Меляшкевіч](/img/v1/images/meljaszkevicz_1.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
21 кастрычніка ў Мінску пасля ператрусу затрыманы
супрацоўнік банка БелВЭБ Віктар Грынько.
Прычынай затрымання магла стаць ягоная пратэсная дзейнасць
супраць вайны ва Украіне. Віктара арыштавалі на 10 сутак, аднак яго абвінавачваюць і паводле крымінальнага артыкула 361 («Заклікі да санкцый»).
«Падчас ператрусу ў кватэры была падкінута пратэсная
сімволіка і парнаграфічныя матэрыялы», — паведамляюць блізкія мужчыны.
![Сілавікі затрымалі рэдактара самвыдату Сілавікі затрымалі рэдактара самвыда «Веснікі»](/img/v1/images/vesniki.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У Мінску затрыманы Аляксандр Пархоменка. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, 27-гадовы хлопец удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
![Журналіст Сяргей Гардзіевіч на волі Палітзняволены журналіст Сяргей Гардзіевіч выйшаў на волю](/img/v1/images/photo_2022_10_27_19_55_14.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся судовы працэс над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артурам Смаляковым, Андрусём Асмалоўскім і Дзіянай Чарнушынай. Усіх іх абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці ў актыўным удзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 КК).
Судовы працэс вядзе суддзя Ала Скуратовіч, дзяржабвінаваўца — старшы памочнік пракурора Аксана Саковіч.
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Смалякоў, Асмалоўскі і Чарнушына прынялі ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года.
Гомельскі абласны суд 9 лістапада пачне разглядаць справу
«Рабочага Руху». Працэс будзе весці суддзя Аляксандр Піскуноў.
Яе фігурантамі сталі дзесяць чалавек.
![photo_2022_10_27_13_02_14.jpg photo_2022_10_27_13_02_14.jpg](/img/v1/images/photo_2022_10_27_13_02_14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей
Шэлест, Уладзімір Жураўка і Андрэй
Пагерыла абвінавачваюцца па арт. 188 КК (паклёп), ч.1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч.3
арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім).
Ганна Аблаб, Аляксандр Гашнікаў, Сяргей Дзюба, Ігар Мінц, Валянцін Цярэневіч і Сяргей Шамецька — па ч.1 арт. 356
КК (здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і
ўдзел у ім).
Аляксандр Капшуль — па ч.2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі),
ч.1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве), ч.3 арт.361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага
фарміравання і ўдзел у ім).