ГУБАЗіК затрымаў былога сілавіка

СМІ паведамляюць, што, верагодна, імя мужчыны — Алег Гайдук. І ён збіраўся ваяваць за Украіну.

Ілюстрацыйнае фота: dw.com

Ілюстрацыйнае фота: dw.com


З былым сілавіком запісалі «пакаяльнае відэа». Так стала вядома, што ён нібыта зарэгістраваўся ў «Плане "Перамога"», перадаваў звесткі «экстрэмісцкім» ТГ-каналам і пакідаў там «абразлівыя каментары». Таксама мужчына кажа, што сазвоньваўся з кіраўніком BYPOL Аляксандрам Азаравым. Нагадаем, BYPOL у Беларусі прызнаны «тэрарыстычнай арганізацыяй».
Акрамя таго, былы сілавік нібыта зарэгістраваўся ў боце «Воіны святла» і збіраўся ехаць ва Украіну, каб ваяваць на баку УСУ.


Пасля 2020 года шмат былых супрацоўнікаў сілавых структур аказаліся пад следствам. Шырока вядомая справа былога памочніка пракурора Яўгена Бабака, якога асудзілі на 4 гады зняволення і прылічылі да «тэрарыстаў». Нядаўна крымінальныя справы былі заведзеныя на супрацоўніцу пракуратурыНаталлю Лашч — нібыта за «зліў даных у "Чорную кнігу Беларусі"», і былога «алмазаўца» Вячаслава Сідаракіна, фігуранта прапагандысцкай стужкі «Манкурты», дзе яго абвінавачваюць у сувязі з іншым экс-сілавіком Ігарам Макарам
Нагадаем таксама, што Лукашэнка пазбавіў званняў каля 80 сілавікоў — на многіх з іх і палююць цяперашнія сілавыя структуры.