Хворую на рак пенсіянерку зноў асудзілі да «хатняй хіміі»

Людмілу Хлусевіч з Рэчыцы другі раз асудзілі да «хатняй хіміі» за абразу міліцыянта

ljudmila_hlusevicz.jpg

Сёння, 1 лютага, суд Рэчыцкага рaёна асудзіў паводле артыкула за абраза міліцыянта (арт. 369 Крымінальнага кодэкса) 65-гадовую пенсіянерку Людмілу Хлусевіч.

Падставай для чарговага суда і новай крымінальнай справы стаў каментар у «Аднакласніках» пад фотаздымкам міліцыянта, паведамляюць праваабаронцы.

Суддзя Марына Кацуба прызначыла пенсіянерцы пакаранне — 2 гады «хатняй хіміі», а таксама вырашыла спагнаць з яе на карысць “пацярпелага” міліцыянта маральную шкоду ў памеры 500 рублёў, хоць той ацаніў свае пакуты ў 1000 рублёў.


Людмілу Хлусевіч ужо адбывае пакаранне «хатняй хіміяй» паводле аналагічнага прысуду: 15 верасня яе асудзілі паводле таго ж 369 артыкула ККда 1,5 года «хатняй хіміі».

У Людмілы Хлусевіч — анкалагічнае захворванне, падчас першага працэсу з-за стрэсу жанчына пакідала перадсмяротную запіску.