Ігар Тышкевіч: Пратасевіч не прападзе, а Лукашэнка пакуль баіцца
Эксперт Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч у сваім канале на Youtube назваў памілаванне Рамана Пратасевіча чаканым рашэннем. На ягоную думку, той не прападзе: «Пратасевіча будуць і далей выкарыстоўваць як палітычны таран ці медыйную асобу».
![Раман Пратасевіч Раман Пратасевіч](/img/v1/images/screenshot_from_2023_05_22_18_55_55_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Раман Пратасевіч
На думку Тышкевіча, кейсы Васкрасенскага, а цяпер і Пратасевіча спатрэбіліся рэжыму для таго, каб, як мінімум, стварыць уражанне стабільнасці сітуацыі ўнутры Беларусі.
Аднак эксперт не адмаўляецца ад сваіх ранейшых прагнозаў:
— Раней ці пазней атачэнне Лукашэнкі пачне фарміраваць квазідэмакратычныя палітычныя праекты. Для стабільнасці. Іншая справа, што пакуль рэжым дый сам Лукашэнка так лічыць, рабіць гэта небяспечна.
![Родныя Сафіі Сапегі эмацыйна адрэагавалі на вызваленне Пратасевіча «Сволач!»: цёця Сафіі Сапега пра Пратасевіча](/img/v1/images/sapeha_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нагадаем, 3 траўня Мінскі абласны суд агучыў прысуд па крымінальнай справе супраць стваральнікаў і рэдактараў праекта «Nexta»: Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча. Суддзя Вячаслаў Тулейка асудзіў апошняга на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праўда, пад варту яго ніхто не ўзяў, а ўчора ён сам і пахваліўся БЕЛТА, што «літаральна толькі што я падпісаў усе адпаведныя дакументы, што я памілаваны». Пратасевіч назваў і дату меркаванага памілавання — 16 траўня. Праўда, ніякіх дакументаў наконт гэтага паказана не было — мусім верыць на слова.